Раман аўтара бэстсэлераў Джона Грына — па-беларуску ў дзень сусветнай прэм’еры

Выдавецтва Gutenberg Publisher заключыла кантракт на выданне па-беларуску новага рамана “Галівуд, фінал” Джона Грына. Аўтар бэстсэлераў для дзяцей і падлеткаў вяртаецца з першым раманам для дарослых. Беларуская версія рамана ў перакладзе Марыны Дзергачовай выйдзе ў дзень сусветнай прэм’еры (sic!).

У цэнтры твора — гісторыя кахання дваіх актораў, Кая і Джуніпер. Пачуцці нараджаюцца на здымачнай пляцоўцы і праходзяць выпрабаванне публічнасцю, калі фільм з іх удзелам “Эндзі Уорхал ніколі не старэе” выклікае шалёны рэзананс.

Сам Джон Грын гаворыць, што “гэта кніга пра тое, як прайсці праз каханне і страту, будучы часткай дзіўнага, складанага абмену ўвагай і траўмамі ў сацсетках, якія перасталі быць чымсьці прызначаным толькі для кіназорак”.

Сусветны рэліз 22 верасня. Выхад рамана запланаваны: на ангельскай (арыгінал), на беларускай, балгарскай, каталонскай, чэшскай, галандскай, дацкай, фінскай, французскай, нямецкай, венгерскай, італьянскай, польскай, партугальскай, румынскай, славацкай, славенскай, гішпанскай і шведскай.

Гэтай восенню, дзякуючы выдавецтку Gutenberg беларусы будуць чытаць “Галівуд, фінал” Джона Грына разам з усім светам.

Кніга выходзіць пры падтрымцы @ByProsvet

Загалоўная выява penguinrandomhouse.com