Выдавецтва RozUM media выдае кнігу Змітра Бурбуця “… Ў ЛОБ. Пранізьлівая гісторыя змаганьня ў 7 ½ частках”, якая чытаецца як самастойны твор, але больш раскрываецца ў звязцы з першай кнігай цыклу — п’есай “Крыптаствалы”.
Другая кніга эмігранта з Беларусі развівае прыдуманы ім Сусвет пад назвай #Белагрусць, занураючы чытача ў сатыру і абсурд. Хоць месцамі можа падацца, што да рэальнасці сучаснай РБ, сатыра Змітра Бурбуця не дацягвае. “Градус вар’яцтва зашкальвае ўжо з першых старонак, каб, з аднаго боку, шакаваць цнатлівага чытача, а з другога — невымоўна парадаваць усіх тых, хто ў наш трывожны час хоча проста праржацца да слёз. Бо сумаваць мы даўно ўмеем, а смяяцца яшчэ толькі вучымся!” — гаворыцца ў апісанні да кнігі на сайце выдавецтва.
Кніга здадзеная ў друку, але ўжо цяпер можна набыць электронную версію альбо замовіць print-on-demand.






