Вячка Красулін з гурта “Кашлаты Вох” выдае кнігу

Выдавецтва RozUM media анансавала выхад кнігі тэкстаў і вершаў музыкі і паэта Вячкі Красуліна “Празь нішто ў нікуды”.

У зборніку чытачы знойдуць тэксты, напісаныя аўтарам з 2008 па 2026 год. “Песіні для музычнага праекту “Кашлаты Вох” і вершы, што нараджаліся ў менскім метро, віленскіх барах, кватэрах, на прыродзе, у розных краінах і розных станах свядомасці, — гаворыцца ў анатацыі. — Тут абсурд суседнічае з пяшчотай, чорны гумар — з самотай, а смерць, каханне, алкаголь і штодзённае жыццё змешваюцца ў адзін дзіўны шлях праз нішто ў нікуды”.

Кніга здадзеная ў друку і ў выдавецтве чакаюць поўнага накладу, але ўжо цяпер можна набыць электронную вэрсію альбо замовіць print-on-demand.