Новыя гісторыі ад Маляванычы ў аўдыяфармаце

Ініцыятыва “Кніжны воз” апублікавала наступны зборнік казак Аляксандра Ждановіча (Маляваныча) пад назвай “Бронзавы хлопчык”.

“Так гісторыя будзе і пра Хлопчыка з лебедзем. Ведалі, што ў свеце існуе каля 200 копій той самая скульптуры са скверу каля Купалаўскага?” тлумачаць у сацсетках “Кніжнага воза”.

Арыгінальны “хлопчык” быў створаны ў 1833 годзе нямецкім скульптарам Тэадорам Калідэ і паказаны на Сусветнай выставе ў Лондане. Поспех быў велізарны, пасля чаго скульптуру пачалі серыйна адліваць на каралеўскіх ліцейных заводах Прусіі. Быць можа там, дзе вы бывалі ці цяпер жывяце, таксама ёсць фантан са скульптурай “Хлопчык з лебедзем”?

Акрамя таго ў зборніку маленькія чытачы сустрэнуцца з іншымі казачнымі героямі і іх прыгодамі.

Слухаць аўдыякнігу ў выкананні самога аўтара можна на сайце “Кніжнага воза” ці праз мабільнае дастасаванне.