“Літаратурная Беларусь” — пампуй і чытай новы нумар

Выйшаў чэрвеньскі нумар штомесячніка “Літаратурная Беларусь” (№6, 2026). У выпуску чытачы знойдуць прозу Галіны Люмаравай, Міколы Ільючыка і Сяргея Белаяра, паэзію Людмілы Паўлікавай, Чаславы Петрашкевіч і Рычарда Бялячыца, гарадзенскія лісты Васіля Быкава, нобельскую лекцыю, крытыку, навіны і цікавосткі літаратурнага замежжа.

Прапануем азнаёміцца са зместам нумара:

ЗГАДКІ: аповед Галіны ЛЮМАРАВАЙ «Падарожжа для закаханых»
АРХІЎ: гарадзенскія лісты Васіля БЫКАВА
ІМЁНЫ: слова пра Паўлюка ВАЗЁРНАГА «Нявольнік праўды»
ПРОЗА: аповед Міколы ІЛЬЮЧЫКА «Адвечны боль»
ПАЭЗІЯ: нізкі вершаў «Танец любові» Людмілы ПАЎЛІКАВАЙ і «Рамонкам прарасці…» Чаславы ПЕТРАШКЕВІЧ
ЧЫТАЛЬНЯ: фантастычнае апавяданне Сяргея БЕЛАЯРА «Уладышы»
ПАЭЗІЯ: нізка вершаў Рычарда БЯЛЯЧЫЦА «Разняволены такт»
ФОРУМ: нобельская лекцыя Ласло КРАСНАХОРКАІ (Стакгольм, снежань 2025 г.)
ЛІТГІСТОРЫІ: артыкул Вікторыі РАДЗІВОНАВАЙ «Чаго хацеў Фаўст?»
СВЕТ: навіны і цікавосткі літаратурнага замежжа

Спампаваць і чытаць тут: “Літаратурная Беларусь”, №6, 2026