У выдавецтве “Беларусь” зусім нядаўна пабачыла свет выданне пра скарбы беларускай старажытнай архітэктуры “Замкі Беларусі. Таямніцы мінулых стагоддзяў”. Багата ілюстраванае падарункавае выданне выйшла на чатырох мовах: беларускай, ангельскай, расейскай і кітайскай.
У кнізе “Замкі Беларусі” гаворка ідзе пра 12 перлінаў беларускай абарончай архітэктуры: ад шырока вядомых рэстаўраваных Нясвіжскага і Мірскага замкаў да руінаў Быхаўскага і Смальянскага. Акрамя цікавых звестак пра гісторыю іх узнікнення, асаблівасці знешняга выгляду і найбольш папулярныя легенды, у кнізе даецца інфармацыя, як зручней дабірацца да замкаў і якія яшчэ славутасці знаходзяцца побач.










Кнігу “Замкі Беларусі. Таямніцы мінулых стагоддзяў” можна набыць праз сайт выдавецтва, а таксама ў кнігарнях краіны і праз маркетплэйсы.






