Выйшаў 25-ы нумар часопіса Acta Albaruthenica

Выйшаў 25-ы нумар часопіса Acta Albaruthenica прысвечаны шырокаму колу даследаванняў па пытаннях беларускай мовы, культуры, літаратуры і ідэнтычнасці з асаблівым акцэнтам на перспектыву памежжа, а таксама гістарычны і сучасны кантэкст.

Са зместам выдання можна азнаёміцца на сатронцы Albaruthenica.uw.edu.pl.

Том пачынаецца раздзелам In Memoriam, прысвечаным памяці прафесара Мікалая Цімашука, выдатнага даследчыка і выкладчыка, які зрабіў багаты ўнёсак у развіццё беларусістыкі.

Значную частку гэтага нумара складаюць навуковыя артыкулы прысвечаныя тэмам дыялекталогіі, сацыялінгвістыкі, этналінгвістыкі і гісторыі мовы. Аўтары аналізуюць у тым ліку такія тэмы, як лексіка, звязаная з ежай, гісторыя назваў дзён тыдня ў беларускай мове, межы беларускіх дыялектаў, функцыянаванне мянушак і праблематыку генерычнага мужчынскага роду. Важнае месца займаюць артыкулы, прысвечаныя праблеме мовы і ідэнтычнасці, як у гістарычным плане, так і ў сучасных працэсах самаідэнтыфікацыі, міграцыі і матывацыі да вывучэння беларускай мовы.

Выданне дапаўняюць літаратуразнаўчыя даследаванні, у якіх праводзіцца аналіз езуіцкай драмы, эмігранцкай прэсы, сучаснай літаратуры і гістарычных наратываў XIX стагоддзя. Завяршаюць нумар агляды найноўшых публікацый па беларусістыцы і справаздачы з навуковых канферэнцый і палявых даследаванняў.

25-ы том часопіса Acta Albaruthenica дэманструе дынаміку і міждысцыплінарны характар сучасных беларускіх моўна-культурных даследаванняў.