У канцы 2025 году ў выдавецтве Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку пабачыла свет новая кніга Жэні Мартынюк “Князева Гара”, у якой і ў вершах, і ў прозе пераплятаецца асабістая памяць з гісторыяй месца.
Жэня Мартынюк нарадзілася і вырасла ў вёсцы Зубава каля Бельска (Падляшша), што стала для яе крыніцай унутранага спакою і творчага натхнення. Менавіта там нараджалася большасць ейных вершаў.
На літаратурны шлях аўтарку блаславіў Георгій Валкавыцкі, надрукаваўшы ў 1982 годзе першыя вершы Жэні Мартынюк у тыднёвіку беларусаў у Польшчы “Ніва”. З таго часу ў яе выйшла некалькі паэтычных кніг, а “Князева Гара” стала першай кнігай, дзе побач з вершамі надрукаваныя апавяданні.
Жэня Мартынюк піша на літаратурнай беларускай мове, звяртаючыся да тэм прыроды, кахання, чалавечых адносін і роздумаў над сэнсам жыцця.


Зборнік аздоблены фотаздымкамі Пятра Лазовіка, Яўгеніі Мартынюк і Уладзіміра Міхневіча з краявідамі Бельшчыны, а вокладка ўпрыгожаная матывам з капы, вытканай маці аўтаркі.
Купіць кнігу можна ў выдаўцоў:
– у Музеі Малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах
– у Цэнтры беларускай культуры ў Беластоку (звяртацца на электронную пошту projekty@ckb.bialystok.pl)





![Шапран выдаў манаграфію “Быкаў. [Пра] мастацтва”](https://bellit.info/wp-content/uploads/2026/07/746003003_3461470060687041_6784350007652796489_n-90x60.jpg)
