21 лютага — адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы, які адзначаюць беларусы па ўсім свеце. Прапануем звярнуць увагу на мерапрыемствы з удзелам беларускіх літаратараў і літаратарак.
Максім Знак прачытае дыктроўку ў Еўрапейскім цэнтр Салідарнасці ў Гданьску

Лявон Вольскі 21 лютага правядзе Агульнанацыянальную дыктоўку да Дня роднай мовы ў эфіры “Белсат”.
Дыктоўка пройдзе пасля выпуску “Раніцы з Белсатам” і жывых навінаў. Літаратар і рок-музыка будзе дыктаваць тэкст падчас спецыяльнай трансляцыі ў студыі. У жывым эфіры дыктоўку будуць пісаць таксама вядоўцы і госці “Раніцы”.
У нядзелю, 22 лютага, у прамым эфіры перадачы адбудзецца сімвалічны лёгкі разбор памылак і ўзнагароджанне найлепшых удзельнікаў. Бланкі для ўдзелу можна спампаваць тут.
У Беластоку дыктоўку прачытае Уладзімір Арлоў
У суботу, 21 лютага, у Беластоку адбудзецца беларуская дыктоўка да Дня роднай мовы. Пачатак у 16:30 у Беларускім Хабе “Новая Зямля”. Дыктоўка будзе паводле эсэ Уладзіміра Арлова “Незалежнасць — гэта…”, якое перакладзена больш чым на двадцать пяць моваў свету. Дыктуе сам аўтар.
Дыктоўка з Хадановічам (і дэгустацыяй) ва Уроцлаве

Ва Уроцлаве адбудзецца сустрэча “Мовы нанова” да Дня роднай мовы. Сёлета дыктоўку правядзе Андрэй Хадановіч, паэт, перакладчык, літаратуразнаўца і выкладчык. Пітны мёд — таксама беларуская традыцыя! Таму далей святкаванне адбудзецца ў дэгустацыйным фармаце. Вас чакае крыху гісторыі і дэгустацыя пітнога мёду з Уладзімірам Шымбарэвічам — знаўцам тэмы і, галоўнае, практыкам, які стварыў больш за 50 гатункаў напою. Гасцей просяць узяць з сабой кілішкі для гэтае справы.
“Будзе салодка, інтэлектуальна, утульна і па-беларуску”, — запэўніваюць арганізатары.
Уваход — данаты на пакрыццё выдаткаў. Рэгістрацыя па спасылцы.
Дзень роднай мовы ў Лондане разам з Бахарэвічам і Цімафеевай
21 лютага ў Скарынаўскай бібліятэцы ў Лондане адзначаюць Дзень роднай мовы з пісьменнікам Альгердам Бахарэвічам і паэткай Юляй Цімафеевай. Уваход вольны, вітаюцца ахвяраванні англа-беларускаму таварыству.
У Музеі Івана Луцкевіча ў Вільні сустрэчы з пісьменніцамі і праграма для дзяцей у межах адмысловага фэсту




У Вільні Сустрэча з Сержуком Сысом, Вандай Марцінш, Паўлам Севярынцам і інш.
У суботу, 21 лютага, у Вільні ў Доме нацыянальных супольнасцей (Raugyklos, 25 (2 паверх)) з 17:00 таксама адзначаюць Дзень роднай мовы.
У праграме:
Музычная частка: Юры Несцярэнка, капэла “Ойра” і спецыяльныя госці
Паэзія і культурніцкі актывізм: Павел Севярынец, Сяржук Сыс, Ванда Марцінш, Ігар Случак, Ілля Міронаў
Уваход вольны, данаты вітаюцца.






