У нямецкім выдавецтве Elif Verlag у траўні 2026 году мае выйсці двухмоўная кніга паэзіі Змітра Вішнёва “Непадпарадкаванае / Ununtergeordnetes”. У зборнік увойдуць вершы, напісаныя паэтам у 2022—2023 гадах на эміграцыі.

“У першую чаргу хачу падзякаваць перакладчыцы Ніне Велер (Nina Weller) і рэдактарцы Ірыне Герасімовіч — без іх не было б гэтай кнігі. Таксама дзякую за падтрымку Акцыі 33 кнігі для іншай Беларусі / 33 Books for Another Belarus“, — анансаваў выхад навінкі ў сацсетках сам паэт.
Зміцер Вішнёў таксама быў удзельнікам праграмы нямецкага ПЭНу Writers-in-Exile, падчас якой апісалася бальшыня вершаў кнігі, а таксама іншым рэзідэнцыям, якія падтрымліваюць літаратараў-выгнанцаў.

“У 2022 годзе я выехаў з Беларусі. Аказваецца, мне трэба было проста трапіць за межы краіны, каб на мяне пачалі «падаць» вершы. Першы месяц — ледзь не штодня. Адчуванне фізічнай свабоды справакавала і творчую свабоду”, — падзяліўся паэт гісторыяй напісання кнігі “Непадпарадкаванае”.
Загалоўнае фота Дзмітрыя Брушко, рэшта выяваў з сайта 33booksforanotherbelarus.ch






