Выдавецтва “Пфляўмбаўм” выпусціла з друку пераклад дакументальнага рамана Маар’і Кангро “Шкляное дзіця”, які ў Эстоніі называюць адной з самых цяжкіх, але і адной з найлепшых кніг.
У творы няма мяжы паміж прыватным і публічным. Некалькі замежных краін, палітычныя крызісы, літаратурныя кірмашы пыхлівасці — фон, на якім гераіня спускаецца ва ўласнае пекла і дае яго дакладную картаграфію, не хаваючы дэталяў, імёнаў і не адводзячы позірку ад катастрофы. Гэтая кніга гаворыць з чытачом ясна, адкрыта і адстаронена ад уласнай эмоцыі, але няма пэўнасці ў тым, што будзе адбывацца з эмоцыямі чытача.
“Выдатны варыянт для знаёмства з эстонскай літаратурай”, — каментуюць навіну ў выдаўчыні.
Кнігу можна набыць, напрыклад, тут ці тут, а таксама ў шэрагу іншых месцаў (гл. спіс ад выдавецтва “Пфляўмбаўм”).






