Выйшаў снежаньскі нумар штомесячніка “Літаратурная Беларусь”, дванаццаты па ліку і апошні ў гэтым годзе. У выпуску чытачы знойдуць прозу Ігара Сідарука і Міхаіла Конана, паэзію Алеся Шыловіча-Емяльянава і Дануты Бічэль, навіны і цікавосткі літаратурнага замежжа і многа іншага.
Прапануем азнаёміцца з поўным зместам:
ФОРУМ: Людміла АНДЗІЛЕЎКА — пра гармонію грамадства, таткавы інстынкт і касмічны код звышідэі
ПРОЗА: апавяданне Яраслава ПАТОЦКАГА «Куцця святога козліка»
ПРОЗА: апавяданне Віктара ВАРАНЦА «Падарожжа»
ПРОЗА: аповед Міхаіла КОНАНА «Клёвая ўдава»
ПАЭЗІЯ: нізка новых вершаў Дануты БІЧЭЛЬ «Не спыняюцца цуды»
ЧЫТАЛЬНЯ: містычнае апавяданне Ігара СІДАРУКА «Пахаванне Бруна»
ПАЭЗІЯ: «На асфальтавым папасе» — вершы Алеся ШЫЛОВІЧА-ЕМЯЛЬЯНАВА
ПОВЯЗЬ: «Без шацунку на шчасьце»: пра легенду Міколы ЦЭЛЕША
ГІСТОРЫІ: Андрэй ЦУНСКІ пра расійскага пісьменніка Сашу ЧОРНАГА
СВЕТ: навіны і цікавосткі літаратурнага замежжа
Спампаваць і чытаць тут: “Літаратурная Беларусь”, №12, 2025






