Чарговая навінка ў серыі кніг для дзяцей “Ветрачок”

Выдавец Раман Цымбераў працягвае папаўняць серыю “Ветрачок”, запачаткаваную летам 2025 году, новымі выпускамі. Нядаўна выйшла сёмая па ліку кніга — “Усмешка” ад Сержука Сокалава.

Кніга Сержука Сокалава “Усмешка” — гэта чароўны вершаваны калейдаскоп, складзены з запамінальных пачуццяў, досціпаў і назіранняў.

Праілюстравала выданне мастачка Валерыя Лукашык.

Выданні серыі “Ветрачок”, у тым ліку навінку, можа набыць у “Акадэмічнай кнізе”, у краме ў ГЦ “Купалаўскі” пад Кастрычніцкай плошчай (ралеты 41-42, час працы з пн па пт з 11 да 18.30, сб з 11 да 17, ндз з 11 да 16), а таксама праз сайт Kniger.by.