Выдавецтва “Янушкевіч” запусціла папярэдні заказ на дэбютную кнігу тэлевядоўцы і шоўмэна Дзяніса Дудзінскага “Патибулум. Десять дней одного города”.
“Патибулум” — гэта раман пра ўладу і беспакаранасць, пра мяжу паміж страхам і геройствам, пра тое, як лёгка людзі ператвараюцца ў натоўп, і як цяжка заставацца чалавекам.
Што адбудзецца з горадам, калі яго жыхарам даць права выбіраць паміж смерцю і ганьбай? Колькі дзён трэба, каб абываталь ператварыўся ў ката? Як хутка чалавек, пазбаўлены абмежаванняў, скіне маску маралі?
Дзесяць дзён. Роўна столькі трэба, каб свет звыклага горада абрынуўся.
Старт продажаў пачнецца 15 верасня. Аформіць папярэдні заказ можна праз сайт выдавецтва Knihauka.com.

