Публіцыстычныя творы, што пазмагаюцца за званне найлепшага

Беларускі ПЭН абвясціў поўны спіс намінантаў на прэмію імя Алеся Адамовіча за 2024 год — узнагароду, якая ўжо амаль тры дзесяцігоддзі адзначае найлепшыя публіцыстычныя творы.

Сёлета ў поўным спісе — 22 пазіцыі: 14 кніг і 8 артыкулаў у медыя, падкастаў, відэа. 

Поўны спіс:

  1. Кніга «Ад двух да пятнаццаці: Мая мама ў турме» – Вольга Вялічка (выдавецтва Gutenberg Publisher)
  2. Падкаст «Архіпэляг БЕЛАГ» – Ганна Соўсь
  3. Спецыяльны праект «Выжившие» – калектыў аўтараў і аўтарак Reform.news
  4. Сайт праваабарончага цэнтра «Вясна»
  5. Падкаст «Вясна прыйдзе», спецыяльны сезон «Навошта нам гэта трэба?» – Кацярына А.
  6. Кніга «Горад пра мяне» – Аўтарка (зашыфраваны ўдзел, сапраўдныя звесткі не абвяшчаюцца публічна)
  7. Кніга «За беларускае жыццё» – выдаўцы радыё «Рацыя», тыднёвік беларусаў у Польшчы «Ніва» і цэнтр грамадзянскай адукацыі «Польшча – Беларусь»
  8. Кніга «Нарысы пра найноўшы беларускі тэатр (2010–2020)» – калектыў аўтараў і аўтарак (выдавецтва Warsztaty Kultury w Lublinie)
  9. Кніга «Нічога нястрашнага» – Сяргей Прылуцкі (выдавецтва Hochroth-minsk)
  10. Спецыяльны праект «Пятая рэспубліка» – калектыў аўтараў і аўтарак, у партнёрстве з Reform.news
  11. Кніга «Развітанне з Радзімай» – Аксана Шпак (зашыфраваны ўдзел, сапраўдныя звесткі не абвяшчаюцца публічна)
  12. Кніга «Солидарность потрясённых. Эссе о Беларусской революции» – Таццяна Шчытцова (выдавецтва «Логвінаў»)
  13. Кніга «Сонца над дрыгвою» – Дымна Выдэрка (зашыфраваны ўдзел, сапраўдныя звесткі не абвяшчаюцца публічна)
  14. Кніга «Соня, стой!» – Саша Гук (выдавецтва Gutenberg Publisher)
  15. Youtube-канал інтэрв’ю «Ток» – Настасся Роўда
  16. Youtube-выпуск «Фабрика несвободы: тайны тюрем Беларуси, которые должны узнать все» – калектыў аўтараў і аўтарак праекта «Сумленныя людзі»
  17. Кніга «Фэмінізацыя беларускай мовы: Сацыялінгвістычнае дасьледаваньне» – Уладзіслаў Гарбацкі (выдавецтва Skaryna Press)
  18. Кніга «Цела таксама архіў» – Наста Манцэвіч, Алок Вайд-Мэнан (выдавецтва «Пфляўмбаўм»)
  19. Падкаст «Чертежи свободы», сезон 1 – Кацярына Дзяйкала, Кацярына Кузняцова
  20. Кніга «чорны лес» – тоні лашдэн (выдавецтва «Мяне Няма»)
  21. Кніга «Эвридика, проверь, выключила ли ты газ» – Таццяна Заміроўская (выдавецтва «Мяне Няма»)
  22. Кніга «DESCENT INTO THE MARSH: Belarus and Hong Kong» – Леся Пчолка (самвыд)

Сябры Беларускага ПЭНа маглі намінаваць на прэмію не толькі кнігі, але і іншыя формы выказвання: публіцыстычныя артыкулы, падкасты, дакументальнае кіно, асобныя відэа і відэацыклы. Пры гэтым мэты прэміі застаюцца нязменнымі – ушанаванне памяці Алеся Адамовіча і вылучэнне твораў, што адгукаюцца на самыя вострыя і балючыя пытанні сучаснасці.

Лаўрэаткі мінулага сезона прэміі:

Віка Біран з кнігай «Я танцую» — за перапрацоўку асабістых і сацыяльна-палітычных траўм, шматслойны досвед і здольнасць змясціць Беларусь у шырэйшы сусветны кантэкст;
Ганна Янкута з кнігай «Час пустазелля» — за глыбокае, эмацыйнае пражыванне досведу міграцыі, у якім пераплятаюцца салідарнасць з Украінай і рэфлексія над беларускай ідэнтычнасцю.

Прэмія імя Алеся Адамовіча — не проста адзнака за твор. Гэта жэст падтрымкі і веры ў сілу творчага выказвання, якое не баіцца называць рэчы сваімі імёнамі. Гэта прастора, дзе слова, вобраз, гук або кадр робяцца дзеяннем.

Арганізатар прэміі — Беларускі ПЭН.