Выдавецтва “Мастацкая літаратура” ў 2024 годзе запачаткавала серыю “Новая бібліятэка беларускай паэзіі”, у якой выдае найлепшыя паэтычныя здабыткі перадусім XX стагоддзя. Сярод іншага дзве навінкі здадзеныя ў друк і з’явяцца ў кнігарнях найбліжэйшым часам.
1. Уладзімір Жылка. Пад гэтым небам
Гэта кніга выбранага аднаго з самых адметных паэтаў 20—30-х гадоў мінулага стагоддзя, які быў рэпрэсаваны і памёр ад сухотаў у высылцы.

2. Уладзімір Караткевіч. Кастальская крыніца
Зборнік склалі выбраныя вершы класіка беларускай літаратуры з ягоных паэтычных кніг “Матчына душа”, “Вячэрнія ветразі”, “Мая Іліяда”, “Быў. Ёсць. Буду”.

Раней у серыі выходзілі кнігі Янкі Купалы, Якуба Коласа, Еўдакіі Лось, Яўгеніі Янішчыц, Петруся Броўкі, Аркадзя Куляшова, Пімена Панчанкі і інш.





