Алесь Камоцкі выдаў зборнік вершаў “Неўпрыкмет”

У выдавецтве “Прынтбук” выйшаў новы, шосты па ліку, зборнік вершаў музыкі і паэта Алеся Камоцкага з назвай “Неўпрыкмет”.

“Кніжка адчуванняў і разважанняў, якія не заўсёды адпавядаюць узросту, — гаворыцца ў анатацыі. — Даніна даўняму захапленню пераспяваннем таго, што нехта праспяваў раней у другім раздзеле. Трэці ж раздзел — цалкам новая для аўтара гульня ў цюнінг народных казак”.

Навінку ўжо можна набыць у Менску ў кнігарні “Кніжная шафа” і на сайце Kniger.by.

Алесь Камоцкі вядомы многім таксама як бард, у даробку мае некалькі зборнікаў паэзіі: “Спроба ісці па расе” (1997), “Наспадзяванае” (2004), “48” (2007), “Глыбіня дажджу” (2007), “Не як так” (2018).

Загалоўнае фота: facebook.com