Выйшла кніга пра значэнне вады ў традыцыйнай культуры

У выдавецтве “Беларуская навука” выйшла манаграфія этнографа і фалькларыста Ягора Ненадаўца “Водная прастора ў беларускім фальклоры”.

Анатацыя:

У кнізе на багатым фактычным матэрыяле, сабраным падчас фальклорна-этнаграфічных экспедыцый, падаецца комплекснае ўяўленне пра значэнне вады (воднай прасторы) у будзённым жыцці нашага народа; асвятляюцца асаблівасці значэння калодзежа ў практычным жыцці беларусаў, а таксама захаванне гэтага своеасаблівага помніка народнай культуры ў памяці нашых продкаў.

Упершыню ў кнізе вылучаны і прааналізаваны сімвалы воднай прасторы, разгледжана іх роля пры ўтварэнні Светабудовы, захаванасць згаданай тэматыкі ў беларускіх фальклорных творах.

Кнігу можна купіць у Менску ў “Акадэмічнай кнізе”, а таксама праз сайт Kniger.by з перасылкай па усім свеце ці ў краме ў ГЦ “Купалаўскі” пад Кастрычніцкай плошчай, ралеты 4142 (пн-пт з 11 да 18:30, сб з 11 да 17, ндз з 11 да 16)

Магчыма кур’ерская дастаўка па Менску, кошт дастаўкі 10 рублёў. Раз на месяц дастаўка кур’ерам у Варшаву і Вільню.