Раман пісьменніцы Зараславы Камінскай “Русалкі клічуць”, які апавядае ў тым ліку пра народную мастачку Алену Кіш, апублікаваны Audiobooks.by у фармаце аўдыякнігі.
Друкаваная версія кнігі пабачыла свет у выдавецтве “Кнігазбор” у 2017 годзе і атрымала прэмію “Дэбют” (2018), а таксама трапіла ў лонг-ліст Прэміі Гедройця 2018 году.
Анатацыя:
Вас калі-небудзь клікалі русалкі? А калі б паклікалі, як думаеце, якім бы быў гэты покліч? Замагільны шэпт начнога жаху? Ці голас са старых казак, які абуджае цікавасць і тугу па тым, што мінула? Ці запрашэнне нырнуць у вір, адчуць моц і перарадзіцца русалкай? Гэта кніга не толькі пра Алену Кіш, адзіную, хто прадстаўляе ў свеце наіўнае мастацтва Беларусі, але і пра тое, што адбываецца, калі русалкі клічуць.
Агучыла кнігу Ядзвіга Дзяюн. А запіс быў зроблены пры фінансавай падтрымцы беларускіх супрацоўнікаў кампаніі Google.
Першую частку можна паслухаць бясплатна на YouTube
Купіць і слухаць кнігу цалкам можна на Kobo (працуе ў Беларусі), Google Play Books, Apple Books, Spotify Audiobooks.