Выйшла дзіцячая навінка пра прыгоды карняплода

У выдавецтве Słowianka выйшла з друку новая кніга для дзяцей — “Прыгоды Бульбіка” аўтарства Марыны Корзун. Кнігу ўжо можна замовіць праз сайт выдавецтва.

У анатацыі гаворыцца, што гэта кніга пра веру ў свае сілы, пра тое, што варта марыць і ісці да сваёй мэты. “Часамі бывае страшна, часамі падаецца ўсё складаным і немагчымым, але трэба верыць і рабіць першы крок, такі маленькі, але такі вялікі крок наперад. Ну, а калі побач з табой верныя сябры і сям’я, то рабіць гэты крок не так і страшна”.

На думку выдаўцоў, гісторыя пра Бульбіка спадабаецца не толькі маленькім, але і дарослым чытачам, бо яна вучыць сябраваць, дапамагаць, марыць і быць шчаслівымі.

Мастацкае афарменне — Таццяна Багданава