24 траўня ў Варшаве адбудзецца цырымонія ўзнагароджання пераможцаў прэміі імя Наталлі Арсенневай, якая ўручаецца за найлепшую паэтычную кнігу. Сустрэча пройдзе ў форме паэтычнага пікніка.
Пачатак у 16:00, а сама цырымонія ў16:30.
Беларускі Моладзевы Хаб у Варшаве: ul. Dożynkowa 6a
Што чакае гасцей:
– Чытанне вершаў фіналістак і фіналістаў
– Жывое музычнае суправаджэнне
– Лёгкія закускі, вініл і кампанія
Прэмія імя Наталлі Арсенневай штогод адзначае найлепшыя кнігі паэзіі на беларускай мове. Сёлета ў журы – пяцёра майстроў, якія вызначылі галоўную інтрыгу прэміі, выбіраючы найлепшую кароткі спіс і пераможцу з доўгага спісу, які быў абвешчаны раней. Сярод публічных сябраў журы – асобы, чые імёны добра вядомыя ў літаратурнай прасторы:
Ульяна Верына – літаратуразнаўца, доктарка філалагічных навук.
Сяргей Дубавец – пісьменнік, рэдактар, літаратуразнаўца, крытык.
Ганна Шакель – паэтка і перакладчыца, рэдактарка часопіса “Taŭbin”, лаўрэатка прэміі імя Наталлі Арсенневай за 2023 год.

Арганізатары: Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў. Пры падтрымцы фондаў “Estate of Vitaut Kipel” ды “Belarusian Charitable Trust”.