Беларусы сярод стыпендыятаў прэзідэнта Беластока

У спіс 30 стыпендыятаў прэзідэнта горада Беластока (Польшча) у галіне мастацкай творчасці трапілі беларусы — прадстаўнікі беларускай меншасці Падляшша і дыяспары, пра гэта расказалі на старонцы Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку.

Такім чынам, на ўзбагачэнне літаратурнай і інтэлектуальнай прасторы ў 2025 годзе будуць працаваць:

◾️ аўтарка кніг “Бежанства 1915 года: забытыя ўцекачы” і “Каменні мусілі паляцець. Сцёртае мінулае Падляшша” Анэта Прымака-Онішк

◾️пісьменніца, журналістка і перакладчыца Міра Лукша

◾️ беларускі пісьменнік і папулярызатар гісторыі Уладзімір Арлоў

“Я вельмі рады, што за апошнія паўтара дзясятка гадоў мы падтрымалі агулам больш за чатырыста творцаў. Дзякуючы гэтаму многія займелі магчымасць рэалізаваць свае мастацкія задумы і столькі каштоўных ідэй ужо рэалізавана! Я хачу шчыра павіншаваць цяперашніх стыпендыятаў”,сказаў прэзідэнт Беластока падчас адмысловай сустрэчы з творцамі Тадэвуш Трускаляскі.