5 лютага 2025 году ў 19:00 у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча распачне працу літаратурная школа. Тэма першай сустрэчы — “ТЭКСТ: Творчая майстэрня Максіма Багдановіча”.
Ці можна навучыцца пісаць літаратурныя творы?На гэтае пытанне адказаць даволі складана. З аднаго боку, цяжка ўявіць з’яўленне таленавітага тэкста без іскры натхнення, з другога боку, ці можа зашкодзіць ў такім пытанні вучоба?
Што можа прапанаваць літаратурная школа:
– Дадатковую матывацую, якой часам не хапае раскіданым асобам.
– Магчымасць паспрабаваць сябе ў новых кірунках, пра якія нават і думаць не думалі.
– Вывучэнне найлепшых прыкладаў сусветнай і беларускай літаратуры, пашырэнне свайго чытацкага кругагляду.
– Сустрэчы з творчымі асобамі.
– Супольнасць, дзе можна атрымаць зваротную сувязь.
Курс навучання будзе змяшчаць наступныя тэмы: лірычная мініяцюра, літаратурны дзённік, чытацкі водгук і рэцэнзія, эсэ, навуковы артыкул, казка, свабодны верш, хайку, візуальная і камбінаторная паэзія, культура мовы, пісьменніцкі слоўнік, рэдагаванне твораў, а таксама знаёмства з алгарытмамі літаратурнай работы знакамітых пісьменнікаў і практыкаванні ў стылі.
Форма працы: лекцыя, практычная частка, абмеркаванне.
Кожнай са згаданых тэм будзе прысвечана асобнае мерапрыемства (некалькі), на асобныя сустрэчы будуць запрошаны госці-пісьменнікі, а таксама прадстаўнікі літаратурных газет і часопісаў.
Першая сустрэча прысвечаная літаратурнай працы Максіма Багдановіча і ягонай гісторыі поспеху. Прааналізуем матывацыі, якімі кіруецца пісьменнік. Паспрабуем змадэляваць уласныя стратэгіі і крокі, неабходныя для іх рэалізацыі. Мадэратарам выступіць Міхал Бараноўскі.
Уваходны квіток – 10 рублёў.
Адрас: Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а
maksimbagdanovich@gmail.com