Літаратурная рэзідэнцыя ў Аргентыне (падаць заяўку)

Музей лацінаамерыканскага мастацтва ў Буэнас-Айрэсе запрашае пісьменікаў папрацаваць у Аргентыне. Цягам 5 тыдняў у 2025 годзе аўтары атрымаюць магчымасць пазнаёміцца з культурай аргентынскага горада і наведаць культурныя мерапрыемствы, паведамляе sekktor.

Таксама запланаваны публічныя сустрэчы з рзідэнтамі.

Патрабаванні да заяўнікаў:

  • мець не менш за 3 апублікаваныя кнігі (навуковыя артыкулы і самастойна выдадзеныя работы разглядацца не будуць)
  • пажадана, каб у аўтара былі перакладзеныя на гішпанскую мову творы (але не абавязкова).

Арганізатары прапануюць:

  • праезд
  • пражыванне
  • стыпендыю 500 USD
  • страхоўку
  • картку, якая дазваляе наведваць выставачныя залы, кіна- і літаратурныя праграмы, а таксама музейныя краму і рэстаран.

Дэдлайн падачы заяўкі — 13 снежня.
Падаць заяўку праз сайт музея rem.malba.org.ar/en/aplicar/.