Ганна Севярынец з кароткай лекцыяй пра Багушэвіча

Інтэрнэт-часопіс TAŬBIN працягвае выкладаць на сваім YouTube-канале цыкл кароткіх лекцый Ганны Севярынец пад назвай: “Беларусь як тэкст. Хто і як стварае беларускі сусвет такім, якім ён ёсць”. Другая лекцыя прысвечана Паўлюку Багрыму, а трэцяя — Францішку Багушэвічу.

У 15 невялікіх відэа Ганна Севярынец расказвае, якія тэксты паўплывалі на нас як на нацыю, зрабілі нас тымі, кім мы ёсць, і чаму сёння мы апынуліся там, дзе апынуліся. 

“Кушлянскі схоў. Францішак Багушэвіч — класічны беларускі фармат, не пераадолены па сёння”.

Аўтар закліку не пакідаць беларускую мову першым у нашай культуры голасна прамовіў “Беларусь” — без усялякіх сумневаў, не ківаючы ні на Польшчу, ні на Літву, ні на Расію. Францішак Багушэвіч заклаў у падмурак нашай ідэнтычнасці беларускае слова — якое і па сёння застаецца тым асноўным матэрыялам, з якога будуецца Беларусь.

Для зручнасці прагляду лекцыі маюць субтытры — беларускія (для тых, хто не мае магчымасці слухаць) і ангельскія (для тых, хто не валодае беларускай).