На новай беларускай краўдфандынгавай пляцоўцы Gronka.org з’явіўся праект з назвай “Гэй, ты братка, Новы годзе”, які прадугледжвае выданне кнігі з песнямі на навагоднія і зімовыя вершы беларускіх паэтаў.
“Пад адной вокладкай мы сабралі навагоднія зімовыя вершы беларускіх паэтаў, а з-пад пяра Таццяны Грыневіч яны сталі песнямі, якія будуць ствараць штогод святочны настрой у халодныя зімовыя вечары”, — тлумачыцца ў апісанні да праекту.
У кнізе будуць змешчаны арыгінальныя ноты да 15 вершаў, QR-код для праслухоўвання гэтых песень + караоке. Таксама бонусам будзе плэйліст “З Новым годам” — нізка дзіцячых навагодніх вершаў і песняў, якая стваралася пачынаючы ад 2011 году.