Краязнавец і даследчык з Бярозы Сяргей Кнырэвіч, які працяглы час жыве ў Чэхіі, падзяліўся архіўнай знаходкай у суполцы “Францыск Скарына і 500-годдзе беларускага кнігадрукавання“.
“Сёння ў Празе ўдалося знайсці 14 двухаркушавых (4-старонкавых) фрагментаў пражскай кнігі БЫЦЦЯ (Францыска Скарыны — Bellit.info) Гаворка ідзе пра 5-ы сшытак (аркушы ЛЕ, ЛS, ЛЗ, ЛИ), то бок гэта поўны друкаваны аркуш. Паўсшытак складаецца з двух несфальцаваных двухаркушаў (ЛЕ-ЛЕадв-ЛИ-ЛИадв и ЛS-ЛSадв-ЛЗадв-ЛЗ). Абодва двухаркушы ў сямі экзэмплярах. Аркушы знойдзеныя з вокладцы невядомай кніг”і, — піша даследчык і дадае, што гэтыя фрагменты не былі дагэтуль апісаныя ў скарыназнаўчай літаратуры.
Цяпер Сяргей Кнырэвіч плануе заняцца пошукам кнігі, у якой знайшлі гэтыя фрагменты, а таксама ўладальніка гэтай кнігі ці майстра, які рабіў вокладку для яе.