13 лютага ў Віленскім доме літаратараў пройдзе прэзентацыя анталогіі літоўскай паэзіі “Горад на гары”. Кніга ўключыла ў сябе 29 галасоў найноўшай літоўскай паэзіі, перакладзеных беларускімі калегамі. Каардынатарам праекта выступіў Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў. Імпрэза адбываецца ў межах Стральцоўскага паэтычнага фестывалю ў Вільні. Ідэя кнігі належыць паэтцы і перакладчыцы Марыі Мартысевіч. […]