29 кастрычніка на фестывалі інтэлектуальнай кнігі “Прадмова” ў Беластоку ўручылі Літаратурныя прэмія імя Францішка Багушэвіча і імя Алеся Адамовіча, якія традыцыйна прысуджае Беларускі ПЭН. Лаўрэаткай прэміі імя Францішка Багушэвіча, якая ўручаецца за гістарычныя працы, стала навукоўца Таццяна Астроўская за кнігу “Культура і супраціў. Інтэлігенцыя, іншадумства і самвыдат у савецкай Беларусі […]