Ініцыятыва “Непаслухмяныя дзеці кастрычніка”, якая агучвае творы пісьменнікаў 20—30-х гадоў, у тым ліку рэпрэсаваных, распачала другі сезон праекту менавіта 29 кастрычніка. На YouTube-канале ініцыятывы з’явілася аўдыяверсія паэмы “Кармэнсіта” Пятра Глебкі. “Пятра Глебку рэпрэсіі — у нашым разуменні — абышлі. Яго не высылалі ў лагер, не расстрэльвалі, як ягоных калег. Аднак […]





