Выдавецтва Gutenberg Publisher абвесціла пра запуск серыі “Акно ў прозу”. У межах серыі будуць перавыдавацца прыкметныя беларускія празаічныя творы апошняга часу, першыя выданні якіх даўно сталі бібліяграфічнай рэдкасцю. Проста цяпер можна перадзамовіць 5 кніг серыі. Серыю распачынае раман Уладзіміра Някляева “Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без”, манументальны твор пра […]
Tag: Павел Касцюкевіч
Блог Усяслава Чарадзея выйшаў аўдыякнігай
Выдавецтва Audiobooks.by выпусціла аўдыяверсію рамана-анекдота Паўла Касцюкевіча “Блог Усяслава Чарадзея”. Упершыню кніга выйшла ў 2013 годзе ў выдавецтве “Логвінаў”, цяпер жа рыхтуецца перавыданне на паперы ў Gutenberg Publisher.“ “Ведаем, вы гэтага чакалі! Так, гэта той самы Слава Ч. — цяпер ягоны блог можна паслухаць цалкам і без цэнзуры на любой […]
Аўдыёкніга “План Бабарозы”: каларытны раман чытае Зміцер Бартосік
Папаўненне ў “Кнігах без літар”, супольным праекце Міжнароднага саюза беларускіх пісьменнікаў і інтэрнэт-бібліятэкі kamunikat.org. На гэты раз у майстэрскім чытанні Змітра Бартосіка з музыкай Аляксандра Ясінскага выйшаў раман Паўла Касцюкевіча “План Бабарозы”. Гісторыя сям’і, пяцёх пакаленняў менчукоў, распаведзеная мужчынам, які хлопчыкам, падлеткам і маладзёнам жыў збольшага ў кватэрах дзядоў і […]