Tag: мастакі

Беларуская мастачка аформіла шведскую кнігу для дзяцей

У шведскім выдавецтве Bonnier Carlsen выйшла новая кніжка-карцінка “Прынцэса і Пінгвін” дзіцячай пісьменніцы Эвы Сусы (Eva Susso), вядомай беларускай публіцы па перакладах і кнізе пра Снежнага чалавека ў Менску, і мастачкі Кацярыны Дубовік. Кніга “Прынцэса і Пінгвін” апавядае гісторыю пра пра караля, каралеву і маленькую прынцэсу, якая прагне пагуляць з […]

“У кожнага свой Купала!” — мастацкая выстава ў Менску

Выстава пад назвай “У кожнага свой Купала!” адкрылася напрыканцы студзеня ў Літаратурным музеі Янкі Купалы. Яна прымеркавана да 100-годдзя надання Янку Купалу звання Народнага паэта Беларусі, паведамляе Reformby.org. Для часовай экспазіцыі, якая распачынае юбілейны год, выбрана 11 жывапісных твораў і 6 скульптур, створаных рознымі аўтарамі ў розны час. Сярод іх […]

Арт-кніга беларускай мастачкі пра Палессе з тэкстам Бабкова

Выходзіць арт-кніга “Доўгая дарога дамоў” (Le long chemin du retours). У цэнтры выдання — праект беларускай мастачкі Машы Мроз пра Палессе, над якім яна працавала напрацягу дзесяці гадоў. Прэзентацыі пройдуць 18 снежня ў Парыжы і 20 снежня ў Варшаве. Маша Мароз напрацягу дзесяці гадоў фатаграфавала і даследавала беларускае Палессе, піша […]

Беларуску двойчы адзначылі ў міжнародным конкурсе

Польскае выдавецтва “Dwie siostry”, якое займаецца літаратурай для дзяцей, пяты раз правяло міжнародны конкурс кніжных праектаў “Jasnowidze” (“Празорцы”). Міжнароднае журы і журы самога выдавецтва адзначыла агулам 6 канкурсантаў, з якіх двойчы беларускую мастачку Марыну Жвірблю. Сёлета на конкурс было пададзена 554 працы з 55 краін, у тым ліку 357 з […]

Конкурс на афармленне англамоўнага “Шляхціца Завальні”

Art Pradmova і Grunwald Publishing абвясцілі Open Call для афармлення кнігі Яна Баршчэўскага “Шляхціц Завальня”, якая мае выйсці на ангельскай мове. Што прапануюць арганізатары конкурсу:— Замову на 10-15 ілюстрацый— Аплатны праект— Куратарскую падтрымку Art Pradmova— Друкаваную тыражную кнігу ў даробку Каб узяць удзел, трэба:1. Запоўніць кампактную анкету (docs.google.com)2. Стварыць 1 […]

Прэмію Гедройця ўручаць у Гданьску

Цырымонія ўручэння прэміі імя Ежы Гедройця пройдзе 26 лістапада ў Гданьску (Польшча). Сёлета журы трынаццаты раз вызначыць тры найлепшыя празаічныя кнігі і галоўнага лаўрэата. Апроч таго 25 і 26 лістапада ў Гданьску пройдзе шэраг спадарожных мерапрыемстваў, звязаных з літаратурай. Усе мерапрыемствы пройдуць у Еўрапейскім цэнтры салідарнасці (Europejskie Centrum Solidarności, pI. […]

Абвясцілі пераможцу прэміі Анемпадыстава

25 кастрычніка ў Бельску Падляскім у Польшчы падчас фестывалю “Бардаўская восень” прайшла цырымонія ўзнагароджання прэміі Анемпадыстава за найлепшы дызайн вокладкі кнігі, выдадзенай у 2023 годзе, паведамляе Беларускі ПЭН. Пераможцамі сталі Святлана Дземідовіч і Лукаш Левандоўскі за вокладку кнігі Насты Кудасавай “Побач”: “За графічнае адлюстраванне пачуццяў, што мы перажываем, і ўвасабленне паэтычнага свету ў адметных […]

9 кніг прэтэндуе на ўзнагароду за найлепшы дызайн

Журы прэміі Анемпадыстава абвясціла кароткі спіс прэтэндэнтаў на ўзнагароду, паведамляе Беларускі ПЭН. На прэмію за найлепшую кніжую вокладку намінавалася 37 кніг. Пераможцу абвесцяць 25 кастрычніка на фестывалі “Бардаўская восень”. У кароткі спіс журы абрала 9 вокладак: Кароткі спіс абіраўся рэйтынгавым галасаваннем: сябры журы ацэньвалі кожную вокладку па дзесяцібальнай шкале, адзнакі […]

Беларускую мастачку намінавалі на прэмію Астрыд Ліндгрэн

Беларускую мастачку і ілюстратарку Кацярыну Дубовік намінавалі на Прэмію імя Астрыд Ліндгрэн (ALMA — Astrid Lindgren Memorial Award) — самую прэстыжную ў свеце ўзнагароду, якой адзначаюць тых, хто працуе з дзіцячай літаратурай і кнігамі для падлеткаў. Усяго на атрыманне прэміі, якая была заснавана ў 2002 годзе шведскім урадам пасля смерці […]

У музеі Коласа экспазіцыя, прысвечаная Драздовічу

11 кастрычніка ў 17 гадзін у музеі Якуба Коласа пачне сваю працу часовая экспазіцыя “Космас – наш!”, прысвечаная творчасці Язэпа Драздовіча. Феномен Язэпа Драздовіча — гэта неверагоднае спалучэнне ў адной асобе вялікай колькасці рознабаковых талентаў і схільнасцяў. Язэп Драздовіч стаў першым беларускім мастаком, які звярнуўся да тэмы космасу ў сваёй […]