Выдавецтва “Тэхналогія” анансавала выхад кнігай фэнтэзійнага рамана Маргарыты Латышкевіч “Век людзей”, які раней друкаваўся ў часопісе “Маладосць”. Перадзамовіць выданне можна са зніжкай праз сайт выдавецтва. Пад адной вокладкай аўтарства Ірыны Андрэевай сабраныя ўсе чатыры часткі з вугераўскага эпасу, які ўяўляе сабой самабытны сплаў фэнтэзі і беларускай міфалогіі. Анатацыя:“У свеце Вугеры […]