У 2025 годзе Беларуская інтэрнэт бібліяэка Kamunikat.org адзначае 25-гадовы юбілей, некалькі апошніх гадоў фонд “Камунікат” актыўна займаецца выдавецкай дзейнасцю і цяпер анансуе некалькі навінак, што пабачаць свет у найбліжэйшы час: Някляеў, Федарэнка, Карповіч і Кавалёў. Пардрыхтавана другое выдане раману Уладзіміра Някляева “Гэй Бэн Гінон”, што апавядае пра Беларусь і беларусаў, […]
Tag: Камунікат
Другі нумар альманаха “Апостраф” ужо можна купіць
Фонд “Камунікат” выдаў другі нумар літаратурнага альманаха “Апостраф”. У другім выпуску чытачоў чакаюць новыя вершы Уладзіміра Арлова, апавяданні Віктара Казько, аповесць Міхася Зізюка, пераклады паэзіі Сітаса Гяды з літоўскай ад Ціхана Чарнякевіча і многае іншае на 360-ці старонках. Прыводзім поўны змест для азнаямлення. ПРОЗА Віктар Казько. Адвечная песня. Апавяданні.Леанід Дранько-Майсюк. […]
У Беластоку перавыдаюць Быкава без цэнзуры
Фонд “Камунікат” працягвае перавыдаваць творы Васіля Быкава. Неўзабаве мае выйсці кніга з неадцэнзураванымі аповесцямі “Ліквідацыя” і “Мёртвым не баліць”. Замовіць можна проста цяпер. Упершыню гэтыя аповесці былі выдадзены без цэнзурных купюр ужо пасля смерці аўтара — у 2014 годзе. Чакалася, што ад гэтага часу быкаўскія творы будуць публікавацца выключна ў […]
Жуковіч, Пятровіч, Арлоў — аўдыянавінкі ад “Камуніката”
Каманда Kamunikat.org у межах выдавецкай серыі “Кнігі бяз літар” запісала і размясціла на лічбавых пляцоўках тры новыя аўдыёкнігі: “Пасланне ў іншасвет, альбо Развагі максімаліста” Васіля Жуковіча, “Пуцявіну” Барыса Пятровіча і першую частку зборніка эсэ Уладзіміра Арлова “Незалежнасць гэта…” Аповесць Васіля Жуковіча “Пасланне ў іншасвет, альбо Развагі максімаліста” – твор складаны і спрэчны. Падсумаванне і пераасэнсаванне жыцця і […]
Уладзімір Арлоў: тур па еўрапейскіх сталіцах
Невялікі тур пісьменніка і папулярызатара гісторыі Уладзіміра Арлова па Германіі і Скандынавіі пройдзе з 13 па 17 кастрычніка. Разам з кіраўніком Фонду Kamunikat.org Яраславам Іванюком пісьменнік наведае Берлін, Стакгольм, Осла і Капенгаген з творчымі вечарынамі пад назвай “Беларусь, якую мы ўзялі з сабой…” Гасцей гэтых сустрэчаў чакае: Стакгольм📍Кнігарня Interbok, Hantverkargatan […]
Мемуары Акудовіча выпусцілі ў аўдыяфармаце
У выдавецкай серыі “Кнігі бяз літар” ад фонду “Камунікат” выйшла новая аўдыякніга — “Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым” Валянціна Акудовіча. Кніга носіць падзагаловак “Хронікі беларускага інтэлектуала” і ўяўляе сабой успаміны пісьменніка і філосафа. “Гэтая кніга шмат пра што і пра каго, але найперш яна пра стваральнікаў… Пра тых хто дабрахоць падняў […]
Турэмныя вершы для дзяцей з дарослымі прэзентавалі ў Вільні
27 верасня ў Вільні адбылася прэзентацыя выдання “Прыгоды Дзядзі Віці на Валадарцы” журналіста і былога палітвязня Алега Груздзіловіча. Кніга складаецца з вершаў і малюнкаў, якія аўтар ствараў для ўнукаў падчас зняволення ў менскім СІЗА на вуліцы Валадарскага. Выданне “Прыгоды дзядзі Віці” — гэта 28 вершаў для дзяцей, аўтарскія малюнкі і […]
Кнігу вершаў Уладзіміра Арлова надрукавалі лацінкай
Цэнтр беларускай культуры разам з фондам “Камунікат” перавыдалі кнігу вершаў Уладзіміра Арлова лацінкай. Навінка мае назву “Śvieciacca vokny dy nikoha za jimi” (“Свецяцца вокны ды нікога за імі”). Кіраўнік фонду Яраслаў Іванюк так пракаментаваў выхад навінкі Суполцы беларускіх пісьменнікаў: “Гэтая кніжка была ўжо раней выдадзена ў выдавецтве “Логвінаў”, але яна […]
Прэзентацыя кнігі Алега Груздзіловіча ў Вільні
27 верасня ў 19:00 у Вільні пройдзе прэзентацыя кнігі “Прыгоды Дзядзі Віці на Валадарцы” журналіста Алега Груздзіловіча, былога палітвязня, які быў асуджаны на 1,5 года зняволення. Аўтар “Прыгодаў” Алег Груздзіловіч і аўтарка прадмовы Вольга Вялічка з радасцю адкажуць на ўсе пытанні. А ў продажы будзе шмат кніг беларускіх выдавецтваў. Як […]
Алесь Аркуш склаў кніжны трыпціх
Кніга “Як падае снег, як расце трава” пабачыла свет у беластоцкім выдавецтве Фонду Kamunikat.org. “Завяршыў гэты свой кніжны трыпціх – сабраў пад вокладкі свае асноўныя празаічныя тэксты. Можа ня ўсе бездакорныя, але тыя, якія мне дарагія. Праўда, за бортам застаўся мой першы раман «Палімпсэст». Неяк ён не аб’ядноўваўся з іншымі. […]





