30 траўня выйшаў музычны альбом, заснаваны на вершах габрэйскіх паэтаў Беларусі, якія пісалі на ідышы ў першай палове XX стагоддзя. Кружэлка, кампазіцыі для якой стварылі сямёра сучасных беларускіх выканаўцаў, называецца Yiddish Veršes. Праект Yiddish Veršes ініцыяваны Цэнтрам беларуска-габрэйскай культурнай спадчыны ў партнёрстве з музычным лэйблам Radio Plato. Яго мэта — […]