Журы абвясціла доўгі спіс Прэміі Гедройця

Журы літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця назвала доўгі спіс намінантаў. Традыцыйна ў яго ўвайшло 12 кніг.

На гэтым этапе ў прэміяльнай гонцы застаюцца наступныя аўтары:

  1. Сяргей Абламейка з кнігай «Чаму Беларусь не Расея» (Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2022)
  2. Людміла Андзілеўка з кнігай «Эфект плацэба» (Мінск: Р. Цымбераў, 2022)
  3. Алег Дашкевіч з кнігай «З вышыні птушынага палёту» (Мінск: Р. Цымбераў, 2022)
  4. Маргарыта Латышкевіч з кнігай «Вершнікі на дарозе» (Мінск: Чатыры чвэрці, 2022)
  5. Сяргей Лескець з кнігай «Шэпт» Вільма (Мінск: Р. Цымбераў, 2022)
  6. Ганна Кандрацюк з кнігай «У прысценку старога лесу. Гісторыі людзей з Белавежскай пушчы» (Праграмная рада тыднёвіка «Ніва», 2022)
  7. Сцяпан Стурэйка з кнігай «Пасажыры карабля Тэсэя» (Мінск: Янушкевіч, 2022)
  8. Іна Снарская з кнігай «Зачараваны скарб» (Мінск: Р. Цымбераў, 2022)
  9. Антось Уласенка з кнігай «Адбіць у чужынцаў кляйнотаў сваіх» (Расія: Выдавецкія рашэнні, 2022)
  10. Наталка Харытанюк з кнігай «Казка пра тое, як Святога Міколу забаранялі» (Kolegium Europy Wschodniej im. Jana Nowaka-Jesioranskiego we Wroclawiu, 2022)
  11. Людміла Хейдарава з кнігай «Князёўна Дарута, альбо Чалавечая кроў ліпучая» (Мінск: Р. Цымбераў, 2022)
  12. Макс Шчур з кнігай «Там, дзе нас няма» (Логвінаў, 2022)

Прэмія імя Ежы Гедройця — найбуйнейшая незалежная літаратурная прэмія Беларусі, якая ўручаецца з 2012 года. Яе лаўрэатамі ў розныя сезоны станавіліся Уладзімір Някляеў, Віктар Казько, Ігар Бабкоў, Ева Вежнавец. Летась у конкурсе перамог Сяргей Абламейка са сваёй кнігай «Невядомы Менск. Гісторыя знікнення. Кніга першая».