Аўдыякніга запісаная на ахвяраванні падпісчыкаў праекта audiobooks.by. Напісаны ў 1931 годзе, раман класіка беларускай літаратуры Максіма Гарэцкага «Віленскія камунары» быў надрукаваны толькі ў 1963-м.
Пасля арышту і расстрэлу па прысудзе «тройкі» НКУС ў 1937 годзе ўсе творы пісьменніка былі забароненыя. І толькі пасля рэабілітацыіі ў 1957 годзе літаратурная спадчына Максіма Гарэцкага паступова пачала адкрывацца шырокаму колу чытачоў.
«Віленскія камунары» цікавыя найперш сваёй дакументальнасцю і дакладнасцю адлюстравання жыцця беларусаў падчас гістарычных катаклізмаў пачатку двадцатага стагоддзя.
Агучыў кнігу Віталь Краўчанка. Знайсці і паслухаць яе можна проста зараз на сайце праекта.






![Шапран выдаў манаграфію “Быкаў. [Пра] мастацтва”](https://bellit.info/wp-content/uploads/2026/07/746003003_3461470060687041_6784350007652796489_n-90x60.jpg)