Беларускі ПЭН абвясціў прыём заявак на прэмію імя Францішка Аляхновіча за найлепшы твор, напісаны аўтарамі і аўтаркамі, якія трапілі ў зняволенне. Арганізатары заклікаюць сяброў і прыхільнікаў зняволеных збіраць і захоўваць літаратурныя сведчанні з-за кратаў.
Творы або спасылкі на іх можна дасылаць на адрас info@penbelarus.org з пазнакай «Прэмія Аляхновіча».
Падвядзенне вынікаў прэміі імя Францішка Аляхновіча адбудзецца ў Дзень зняволенага пісьменніка 15 лістапада. Разглядаюцца творы, апублікаваныя цалкам або часткова ў перыяд з лістапада 2021 года па лістапад 2023-га.
Паводле дадзеных Беларускага ПЭНу сёння ў зняволенні застаецца як найменш 30 чалавек, які звязаны са слоўнай творчасцю: пісьменнікаў, перакладчыкаў, даследчыкаў літаратуры, публіцыстаў, інтэлектуалаў, а таксама тых, хто стварае і пашырае культуру.
Дадатковую інфармацыю пра прэмію імя Францішка Аляхновіча і яе лаўрэатаў можна знайсці на адпаведнай старонцы на сайце Беларускага ПЭНа.
Прэмія праводзіцца пры падтрымцы нашых калегаў з “Радыё Свабода”.