КДБ надаў сатус “экстрэмісцкага фармавання” ўяўнай “кааліцыі друкаваных выдавецтваў”, якая на думку ўладаў складаецца з арганізацый “Фонд Kamunikat.оrg”, “Lohvinau Publishing House” і “Andrei Yanushkevich Publishing”.
Напрыканцы лютага ў Менску прайшлі масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, агулам было затрымана як мінімум 10 чалавек — частку з іх адправілі на “суткі”. Некаторыя з затрыманых дагэтуль знаходзяцца за кратамі.





