Фонд “Камунікат” перавыдаў кнігу Змітра Бартосіка “Забіць упалмінзага”, пра гэта расказаў сам аўтар. “Забіць упалмінзага” — трэцяя кніга Змітра Бартосіка ў серыі “Падарожжаў Свабоды” пасля папярэдніх: “Быў у пана верабейка гаварушчы“ і “Клініка кітайскага дантыста“.
Тут, як і ў ранейшых кнігах, апавядаецца пра невядомыя факты беларускай гісторыі на падставе дакументаў і галасамі жывых сведак, якіх на момант выхаду кнігі амаль не засталося. Гаворка ідзе пра апошнюю спробу ўратавання рэальнасці, якой яна была ў пасляваеннай Беларусі, — без інтэрпрэтацый.
Новае выданне займела новы дызайн ад Артура Вакарава. Упершыню кніга выходзіла ў 2022 годзе.
Кнігу ўжо можна замовіць на сайце kamunikat.org, а таксама можна будзе набыць на фестывалі “Вершы на асфальце”, які пройдзе ў Вільні з 16 па 18 лютага.