Кніга Марыі Вайцяшонак, напісаная з дапамогай сяброўкі, Аксаны Ёркінай, з’явілася ў анонсах выдавецтва “Пфляўмбаўм”: “Выбранае з дзённіка нашай шаноўнай пісьменніцы Марыі Вайцяшонак — “На Прызбе ў Сілічах”. Гэта нязмушаная і шчырая гутарка Марыі з сяброўкай Аксанай Ёркінай, якая і дапамагла іх запісаць паэтцы, якая губляе зрок, празаічныя нататкі пра сучаснасць і мінулае, багатая мова, трапныя назіранні”.
“Самыя шпаркія могуць купіць першыя асобнікі кнігі ў Вільні на канцэрце Змітра Вайцюшкевіча 26 ліпеня ў 19:00: Дом легенд, Subačiaus g, 15/2. Пазней кніга з’явіцца ў продажы і ў Польшчы”, — паведамляе паблік выдавецтва.