Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў абвяшчаюць доўгі спіс кніг,
намінаваных на паэтычную прэмію імя Наталлі Арсенневай за кнігі 2025 году. З поўнага спісу прэтэндэнтаў журы адабрала дзесяць найлепшых.
“2/3” – Фелікс Аксёнцаў (Hochroth, 2025)
“Анатомія” – Артур Камароўскі (Skaryna Press, 2025)
“Нетутэйшая далечыня” – Ігар Кулікоў (Янушкевіч, 2025)
“Хроніка адмаўлення пустаты” – Ілля Кульбіцкі (Skaryna Press, 2025)
“Той, хто смяецца” – Ілона Мядунка (зашыфраваны ўдзел)
“Праспект Нежалезнасці” – Мікіта Найдзёнаў (Янушкевіч, 2025)
“Кровазварот” – Юля Цімафеева (Янушкевіч, 2025)
“Чайны збор. Выбраная постпаэзія 2007–2025” – Макс Шчур (SayBeat, 2025)
“Надзейны сродак ад прывідаў” – Ганна Янкута (Hochroth, 2025)
“Śviata žyćcia” – Frydrych Samotny (Hochroth, 2025)
Абраныя кнігі дэманструюць багацце паэтычнай нівы, разнастайнасць стыляў, школ,
кірункаў. Тут і ўвага да мовы як да матэрыялу і прасторы досведу, і спроба асэнсаваць
сучаснасць ва ўсёй складанасці і шматпластовасці.
Вынікі прэміі будуць агучаныя 27 траўня ў прасторы Новага Тэатра ў Варшаве, дзе пройдзе цырымонія ўзнагароджання пераможцы.

Згодна са статутам прэміі, аўтары і аўтаркі могуць захоўваць ананімнасць з меркаванняў
бяспекі. У такіх выпадках творы ўдзельнічаюць у конкурсе без раскрыцця імёнаў і назваў.
Аўтарства будзе абвешчана толькі тады, калі гэта стане бяспечна.






