Літаратурны тур Арлова пачнецца з Клайпеды і Коўна

Пісьменнік і папулярызатар гісторыі Уладзімір Арлоў выпраўляецца ў невялікі літаратурны тур па краінах Балтыі, які завершыцца ў Фінляндыі. Творчыя сустрэчы пройдуць з музычнай падтрымкай ад кампазітара і выканаўцы Рамана Арлова, а ў ролі вядоўцы выступіць выдавец і стваральнік найбуйнейшай у свеце беларускай інтэрнэт-бібліятэкі Kamunikat.org Яраслаў Іванюк.

Падчас цыклу сустрэчаў з назвай “Насустрач Дню Волі” Уладзімір Арлоў будзе расказваць пра гісторыю Беларускай Народнай Рэспублікі, а таксама прадставіць свае кнігі “Імёны Свабоды”, “Незалежнасць – гэта…”, “Айчына” і іншыя папулярныя выданні, што пабачылі свет дзякуючы фонду Kamunikat.org.

Чытачы змогуць набыць кнігі (толькі за гатоўку) і атрымаць аўтограф аўтара.

20.03.2024 Клайпеда серада 18:30
Цэнтр нацыянальных культур, Donelaičio g. 6b
K. Donelaičio gatvė 6b, LT-92144 Klaipėda, Lietuva

21.03.2024 Коўна чацвер 18:30
Kauno Įvairių Tautų Kultūros Centras
Šv. Gertrūdos gatvė 58, LT-44261 Kaunas, Lietuva

22.03.2024 Вільня пятніца 18:30
Віленскі беларускі музэй імя Івана Луцкевіча, Vilniaus g. 20
Падрабязней на bellit.info

23.03.2024 Рыга субота 14:30
Slokas iela 37, Rīga, LV-1048, Latvija

24.03.2024 Талін нядзеля 17:00
Workland Estonia, Pärnu mnt 12, Tallin, Harjumaa, Estonia

25.03.2024 Хельсінкі панядзелак 18:30
Otaniemen lukio
Amica Tietokylä, FI-02150 Espoo, Suomi