Абвяшчаем пераможцаў!

Журы скончыла апрацоўку заявак, якія паступілі на Літаратурны конкурс да 100-годдзя аб’яднання “Маладняк”. На разгляд паэтаў і пісьменнікаў, акія ацэньвалі творы, паступілі тэксты самых розных жанраў — паэзія, проза, эсэістыка, крытыка.

Усяго ў конкурсе паўдзельнічалі 56 чалавек. Ацэнка твораў праходзіла на ўмовах ананімнасці, журы не ведала імёнаў тых, хто дасылаў заяўкі.

З увагі на разнастайнасць жанраў і добрую якасць многіх твораў сябры журы вырашылі абвясціць пераможцаў конкурсу адразу ў трох намінацыях — за паэтычныя, празаічныя і эсэістычныя тэксты адпаведна.

Такім чынам, у намінацыі “Паэзія” найбольшую колькасць балаў набраў Яўген Кунцэвіч (паэма “Самнасамасць”), які і ўганароўвацца Дыпломам І ступені. Прызы за ІІ і ІІІ месца журы прысудзіла падборкам вершаў Лены Шаламіцкай і Дар’і Мацешы.

У намінацыі “Проза” Дыплом І ступені атрымлівае Кацярына Дабкене за апавяданне “Аказія ЖЗМВ”. Дыпломам ІІ ступені ўганараваны Аляксандр Чарнуха (апавяданне “Рука”). Нізка навелаў Платона Станкевіча атрымала ІІІ месца ў намінацыі.

За перамогу ў намінацыі “Эсэістыка” таксама змагалася нямала вартых заявак. У выніку галасавання журы ўганаравала Дыпломам І ступені тэкст Канстанціна Касяка “Working Class Hero”. Дыплом ІІ ступені атрымала Дар’я Сінічкіна з літаратурна-крытычнымі аглядамі кніг Зінаіды Бандарынай, Наталлі Вішнеўскай і Яўгеніі Пфляўмбаўм. Дыплом ІІІ ступені атрымала эсэ Вадзіма Барысевіча “Мяжа”.

Віншуем нашых пераможцаў! У бліжэйшы час мы звяжамся з вамі, каб удакладніць спосаб перадачы прызоў. Найлепшыя тэксты будуць апублікаваныя ў №6 часопіса “Дзеяслоў” за 2023 год. А таксама па выніках конкурсу мы падрыхтуем анталогію новага беларускага “Маладняка”, дзе, са згоды аўтараў, будуць апублікаваныя найлепшыя дасланыя на конкурс літаратурныя творы. Выхад анталогіі запланаваны на 2024 год.

Паводле прэс-рэліза