13 кастрычніка ў Вільні пройдзе аўтарскі вечар барда, журналіста і пісьменніка Змітра Бартосіка пад назвай “Смяяцца, плакаць і спяваць”.
Публіку чакае вясёлы шансон 90-х гадоў. Шансон у добрым сэнсе гэтага слова. Віленскія балады. Чытанне непрыдуманых анекдотаў з жыцця, якія ўвайшлі ў творы пісьменніка. А таксама песні Аляксандра Вярцінскага, Булата Акуджавы і Уладзіміра Высоцкага ў перакладах Рыгора Барадуліна. Тацяна Карпіловіч падтрымае і аздобіць музычную частку на баяне.
Уваход вольны, але данаты выступоўцам дужа вітаюцца.
Імпрэза адбываецца пры падтрымцы Міжнароднага саюза беларускіх пісьменнікаў.