Выйшаў пераклад “Ecce homo” Фрыдрыха Ніцшэ

Серыя “Галерэя чалавечай думкі”, у якой выходзяць базавыя філасофскія творы ў перакладзе на беларускую мову, папоўнілася кнігай Фрыдрыха Ніцшэ “Ecce homo. Як робяцца самім сабою”. Навінка надрукавана ў выдавецтве “Энцыклапедыкс”.

У сваёй кнізе “Ecce homo”, што можна перакласці з лаціны як “Вось ён, чалавек” (словы, нібыта прамоўленыя Понтыем Пілатам пра Ісуса Хрыста), нямецкі мысляр і літаратар Фрыдрых Ніцшэ (1844 — 1900) жорстка палемізуе супраць маралі, ідэалізму, душы, духу, свабоды волі і нават Бога. Ён абвяшчае тут сваю мудрасць, якая ўключае ў сябе тэзу пра тое, што яна яшчэ ніколі не была знойдзеная, але яе заўсёды трэба шукаць. Кніга таксама ўяўляе сабою кароткі аўтарскі агляд яго найважнейшага творчага даробку.

У гэтым выданні таксама змешчаны фрагмент эсэ сучаснага беларускага мысляра і літаратара Валянціна Акудовіча пра Фрыдрыха Ніцшэ і слоўнік-гласар тэрмінаў з філасофіі, рэлігіі, эстэтыкі і псіхалогіі, ужываных аўтарам кнігі “Ecce homo”.

Адрасуецца ўсім, хто цікавіцца класічнай філасофіяй.

Набыць можна па спасылцы ў інтэрнэт-краме з перасылкай па усім свеце або ў Менску ў ГЦ “Купалаўскі” пад Кастрычніцкай плошчай, ралеты 41-42, час працы з панядзелка па пятніцу з 11 да 18.20, субота з 11 да 17, нядзеля з 11 да 16.