Сакавіцкі нумар “Літаратурнай Беларусі”

Выйшаў сакавіцкі нумар штомесячніка “Літаратурная Беларусь”, у якім у традыцыйных рубрыках чытачы знойдуць успаміны Анатоля Кудраўца, паэзію Рычарда Бялячыца, прозу Міколы Ільючыка, а таксама ўспаміны пра Алеся Каско ды Віктара Шведа з Беласточчыны.

ЗМЕСТ НУМАРУ:

ПАМЯЦЬ: эсэ Міколы ПРАКАПОВІЧА пра паэта і сябра Алеся КАСКО (1951—2017) «Толькі слова скажа»
ЮБІЛЕЙ: да 100-годдзя з дня нараджэння пісьменніка Віктара ШВЕДА — артыкул Сяргея ЧЫГРЫНА «Беларускі пясняр з Беласточчыны»
ГУТАРКА: размова Марыі НОВІК з Данутай БІЧЭЛЬ пра Аляксея КАРПЮКА «Трэба развітвацца з ілюзіямі»
ПАЭЗІЯ: нізка вершаў Рычарда БЯЛЯЧЫЦА «Чыстыя нябёсы»
ЧЫТАЛЬНЯ: апавяданне Міколы ІЛЬЮЧЫКА «Спроба вярнуцца»
ЗГАДКІ: успаміны Анатоля КУДРАЎЦА «У памяці ўсё гэта жыве»
ЭПІСТАЛЯРЫЙ: лісты Ларысы ГЕНІЮШ да Уладзіміра ЯГОЎДЗІКА «“Праўда праўд” для мяне — Бацькаўшчына…»
ГІСТОРЫІ: артыкулы Алены ДАРАФЕЕВАЙ «Кнут ГАМСУН: драма доўгага жыцця» і Яўгеніі ДАБРОВАЙ «Жыццёвы травелог Х’юберта КРЭКЕНТОРПА»
СВЕТ: навіны і цікавосткі літаратурнага замежжа