“Літаратурная Беларусь” — чытаць снежаньскі нумар

Выйшаў снежаньскі нумар штомесячніка “Літаратурная Беларусь”. У выпуску чытачы знойдуць матэрыялы пра Васіля Быкава, новае апавяданне лаўрэата конкурсу да 100-годдзя Быкава — Платона Станкевіча, вершы Алены Ігнацюк і Уладзіміра Мароза, эсэ пра Жорж Санд і многае іншае.

Змест:

ФОРУМ: «Як жыць?» — развагі Галіны САМОЙЛА пра надзею і безнадзейнасць у прозе Васіля БЫКАВА
ПАМЯЦЬ: артыкул Мікалая ДАНІЛОВІЧА да 100-годдзя з дня нараджэння Івана ЛЕПЕШАВА «Служыў навуцы верай і праўдай»
ЗАПІСЫ: «Сямейнае табу» Мечыслава КУРЫЛОВІЧА
ПАЭЗІЯ: «Санеты Дабравесця» Уладзіміра МАРОЗА
ЧЫТАЛЬНЯ: апавяданне Платона СТАНКЕВІЧА «Слёзы на цэгле»
ПАЭЗІЯ: нізка вершаў Алены ІГНАЦЮК «Па знаку вольнасці»
ЗГАДКІ: эсэ Уладзіміра ЯГОЎДЗІКА «Галубіная пошта» — пра педагога Аляксандра Міхайлавіча ГОЛУБА
ГІСТОРЫІ: эсэ Таццяны ШЫПІЛАВАЙ «Стваральнік сентыменталізму Лорэнс СТЭРН» і Вікторыі ВАСЯНКОВАЙ «Жорж САНД — суперніца рамантызму і вяшчунка эмансіпацыі»
СВЕТ: навіны і цікавосткі літаратурнага замежжа

Спампаваць і чытаць выпуск цалкам тут: