Паводле звестак Міністэрства культуры, у 2022 годзе ў Беларусі агулам надрукавана 8 586 найменняў кніг і брашур агульным накладам 20,13 млн асобнікаў (2,2 кнігі на аднаго жыхара). Сярэдні наклад адной кнігі – 2,35 тысячы.
З іх на беларускай мове ў 2022 годзе выпушчана 1 067 найменняў кніг і брашур накладам 2,83 млн асобнікаў. Такая інфармацыя падаецца ў Канцэпцыі развіцця нацыянальнай культурнай прасторы ва ўсіх сферах грамадства.
Таксама ў дакуменце ідзе гаворка пра напаўненне бібліятэчных фондаў і завастраецца ўвага на выпадках “набыцця замежнай літаратуры, якая ўплывае на фармаванне, прапаганду і распаўсюджванне поглядаў, якія супярэчаць традыцыйным духоўным каштоўнасцям беларусаў“.