Новым госцем падкасту “Супердудко” (адмысловы аўтарскі праект для Litradio) стаў філосаф і літаратар Валянцін Акудовіч, які расказвае пра “Бум-Бам-Літ”, турызм, раненне ў вока і роднае мястэчка Свіслач.
“Вось цывілізацыя “Супердудко” і дасягнула піка свайго развіцця. Завіталі ў госці да філосафа Валянціна Акудовіча, чые кнігі былі застаюцца самым актуальным чытвом пра Беларусь”, — пракаментаваў з’яўленне новага выпуску падкасту ягоны аўтар і пісьменнік Андрэй Дудко.
Валянцін Акудовіч — “няправільны” філосаф, метафізік і валацуга, мысляр ды імправізатар, хросны бацька “Бум-Бам-Літу”, майстар спорту па спартовым турызме. Ён растлумачыць, чаму кінуў пісаць мастацкую прозу, навошта філосафу вандроўкі, і давядзе пра ўнікальнасць з’явы “Бум-Бам-Літу” ў сістэме беларускай літаратуры. Таксама даведаемся пра стаўленне героя да мястэчка Свіслач — малой радзімы, раненне ў вока, адрозненне экзістэнцыялізму ад метафізікі. Ну і, вядома ж, чаму “мяне няма”.